
Джон Болтан — гэта самы высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік, які наведаў Беларусь цягам кіравання Аляксандра Лукашэнкі.
Візіт дарабцы Трампа ў Мінск акрэслівае новыя стандарты Захаду ў дачыненнях з Беларуссю: нуль сустрэч з апазіцыяй, замест Курапатаў, месца сталінскіх расстрэлаў, адведванне мемарыялу, прысвечанага ахвярам Халакосту.
Афіцыйны каментарый беларускага МЗС вельмі лаканічны: адзіны вынік перамоў, якім можна было пахваліцца, — гэта дамоўленасць наконт іх працягу. Тым не менш, Лукашэнка назваў гэты візіт гістарычным. Гэта яўна гіпербала, але змена прыярытэтаў ЗША відавочная.