Нацыянальны цэнтар культуры ў Варшаве абвяшчяе набор на XIX конкурс (на 2020 год) стыпэндыяльнай праграмы “Gaude Polonia”. Праграма прызначаная для маладых творцаў і перакладнікаў з краінаў Цэнтральнае ды Ўсходняе Эўропы, перадусім зь Беларусі ды Ўкраіны.

Стыпэндыяльнае знаходжаньне ў Польшчы пачнецца 1 лютага й будзе доўжыцца да 31 ліпеня 2020 году.
Набор удзельнікаў ажыцьцяўляецца на конкурснай аснове. Кандыдаты павінны валодаць польскаю моваю на базавым роўні.
Заяўкі прымаюць да 15 кастрычніка 2019 году.
Патрэбныя дакумэнты:
Сфэры дзейнасьці кандыдатаў:
Заяву на ўдзел можна падаць праз Польскі Інстытут у Мінску (Мінск, вул. Валадарскага, 6) або непасрэдна ў Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве (01-231 Варшава, вул. Плоцка, 13).
Падрабязная інфармацыя аб Праграме, умовах удзелу й блянкі анкетаў на старонцы.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Нацыянальным цэнтры культуры ў Варшаве (тэл. +4822 350 95 30, e-mail: [email protected]), а таксама ў Польскім Інстытуце ў Менску (тэл. +37517 200 63 78, 200 95 81).
Запрашаем да ўдзелу!