
Прыхільнікаў такога варыянту ўсё яшчэ невялікая большасць - 54,5 %. Аднак за апошні год адзначаецца рэзкае падзенне іх колькасці - амаль на 9 %.
У той жа час за саюз з Еўропай выступаюць 25 % апытаных, прычым іх колькасць павялічылася неістотна. Яшчэ 20,5 % апытаных не ведаюць, што адказаць, ці не вызначыліся з адказам на гэтае пытанне. Такія лічбы агучыў 28 верасня на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Вільні кіраўнік "Беларускай аналітычнай майстэрні" Андрэй Вардамацкі, які выступіў з дакладам "Расійскія каштоўнасці або еўрапейскія даброты".
Каб атрымаць гэтыя дадзеныя, была апытаная 1 тысяча чалавек.
Паводле euroradio.fm