
1 кастрычніка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што Украіна падпісала згоду на ўрэгуляванне канфлікту на Данбасе паводле т. зв. формулы Штайнмайера. Апошняя дазваляе правядзенне мясцовых выбараў на непадкантрольных тэрыторыях Данбаса без перадачы кантроля над мяжой украінскаму боку, як гэта прадугледжвалі мінскія пагадненні. Адзінымі ўмовамі прызнання гэтых выбараў з’яўляецца іх правядзенне ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і заканадаўствам Украіны ды прызнанне іх з боку АБСЕ, паведамляе Украінская праўда.
Крытыкі пагаднення асцерагаюцца, што правядзенне такіх выбараў фактычна легалізуе самаабвешчаныя ўлады на Данбасе. З іншага боку, ёсць верагоднасць, што гэтыя пагадненні могуць застацца на паперы і паўтарыць такім чынам лёс папярэдніх.
Украіна пагадзілася на правядзенне мясцовых выбараў на непадкантрольных тэрыторыях Данбаса
Вам можа спадабацца
Брэксіт і перамога Борыса Джонсана – выпадковы поспех правых папулістаў?
Папулярнае ўяўленне, што выхаду Вялікабрытаніі з ЕС дабіваюцца мясцовыя рэтрагады і нацыяналісты ўсіх масцей, не адпаведае рэальнасці. Болей за тое, апошнія выбары ў гэтай краіне паказалі, што падтрымка ідэі Брэксіту ў гэтым грамадстве значна вырасла. Піша Пётра Рудкоўскі.
Лукашэнка і Эміраты: зброя, грошы і праклятая невядомасьць
Чаму Аляксандру Лукашэнку прыглянуліся Аб'яднаныя Арабскія Эміраты? Таму што паміж гэтай краінай і Беларусьсю ёсьць шмат супольнага ў палітычных, культурных і эканамічных адносінах, мяркуе міжнародны аглядальнік газэты ARCHE Баўтрамей Горбач.