
У сувязі з разьвіцьцём новага інтэрнэт-праекту часопіс "ARCHE" шукае на сталую працу рэдактара аддзелу грамадзка-палітычных навінаў (поўная занятасьць).
Прадугледжваецца праца ў рэдакцыйным памяшканьні (раён ст. мэтро "Трактарны завод").
Для працы на пасадзе патрабуецца:
► досьвед журналісцкай працы/навуковай дзейнасьці па профільнай тэматыцы (сацыялёгія, паліталёгія, гісторыя)
► крэатыўнасьць
► высокая працаздольнасьць
► абавязковае валоданьне пісьмовай і вуснай беларускай мовай
Памер заработку абмяркоўваецца з кандыдатам асабіста.
Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе.
Працаўладкаваньне згодна з працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Рэзюмэ высылаць на адрас:
[email protected]
Пры апісаньні журналісцкай/навуковай працы спасылкі/пералік публікацыяў абавязковыя.
Кантактны тэлефон: (29) 550-79-69 (МТС).