Учарашняя вечарына на менскім пляцы Волі, без усякага сумневу, выклікала жывое зацікаўленне (каля)дэмакратычнай грамадскасці.

Фота NN.BY

Незадоўга перад падзеяй вядомы грамадскі дзеяч, председатель TUT.BY, Юры Зісер у сваім ФБ акаўнце заклікаў сваіх падпісчыкаў ні ў якім разе не наведваць яе.

Не надо ходить на Площадь (прочел о таких планах в фейсбуке). Поскольку акцию все равно разгонят, по факту получится провокация, направленная на подрыв отношений Беларуси с Западом. Кому это выгодно — подумайте сами.

Адразу пасля імпрэзы Павел Севярынец выказаў асцярожны аптымізм у гэтай сувязі:


Пабываў на акцыі Нексты.

Сам рух, на мой погляд, добры. Калі беларусы зьбіраюцца разам і шчыра гавораць пра Беларусь — гэта добра. Блогеры, студэнткі і актывісты гаварылі кранальна і па справе, хіба што ня дужа канкрэтна, але такі ўжо беларускі фармат...
А Сьцяпану, блогерам, Яўгену Афнагелю, Вячаславу Сіўчыку, маладафронтаўцам ды іншым ўдзельнікам рэспект. Моладзь дыхнула сьвежага паветра на Плошчы Волі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Ацэнку Севярынца ў цэлым падзяляе і вядомы палітаглядальнік Юры Дракахруст:

Удалы тэст NEXTA

Не перабольшваў бы, але і не прымяншаў. Некалькі сотняў чалавек — гэта ня тысячы і не дзясяткі тысячаў. Але і не дзясятак чалавек.

Тыя сотні прыйшлі на заклік вельмі маладога чалавека, да сёньняшняга дня - ніякага не палітычнага лідэра, голаса з-за мяжы. Гэта нямала. Прынамсі, для старту, цяпер ужо і палітычнага. Зь іншага боку, 2 мільёны праглядаў онлайн і некалькі сотняў офлайн — неяк не ўражвае.

Ну дык тэст, вяртаньне ў рэальнасьць.
Тое, што Сьцяпан на гэты тэст пайшоў, у мяне выклікае павагу. Яго тролілі і мудрыя аналітыкі, і калегі-блогеры — ну а што далей, а ў што ты здольны канвэртаваць свае шалёныя лічбы праглядаў, а слабо прадманстраваць? Адны скажуць — павёўся, іншыя — прыняў выклік. А не слабо аказалася.

Палітыка-Nexta пакуль віншаваць зь вялікай перамогай не выпадае, але як чалавеку Сьцяпану рэспэкт. Правільны пацан.

Ну і пад канец прывяду меркаванне Анджэя Пачобута:

Пишут, что в Минске около тысячи людей собрала акция блогера НеХта. Много это или мало? С одной стороны это меньше чем бургеры Тимоти, с другой больше чем нынче собирает оппозиция. Видно, что потенциал у него есть.

(Тут дарэчы будзе згадаць, што ацэнкі колькасці прысутных на акцыі розняцца: ад 200 (tut.by) і да 2000 (Хартыя 97).

Раскажу цяпер, чаму я не падзяляю такіх ацэнак і звязанага з імі аптымізму.

Адразу агаваруся,

у іх варта бачыць найперш не прыхільнасць да блогера Нехты, а да ідэі масавых акцый пратэсту, з якімі ў дэмсілаў вельмі туга ўжо не першы год.

Палітычныя амбіцыі блогера Нексты, пры ўсіх відавочных ідэалагічных разыходжаннях, з той жа самай оперы, што і місія кампаніі "Гавары Праўды" ці, яшчэ раней, Вячаслава Дзіянава — лідара "рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі" 2011 г. (нагадаю для тых, хто ўжо не памятае). Гэтыя з'явы грунтуюцца на папулярным, але, на маю думку, памылковым паліттэхналагічным дапушчэнні, што ў трапна абраны момант могуць трапна выстраліць (г.зн. дабіцца палітычнага поспеху) абсалютна новыя, раней нераскручаныя кадры, пры ўмове, што яны асвоілі эфектыўныя метады працы з мэтавай аўдыторыяй.

Адразу прыходзіць у галаву гісторыя поспеху Аляксандра Лукашэнкі, які, па выразе Зянона Пазьняка, быў такім сабе "чорцікам з табакеркі", які ўдала выскачыў на яву ў 1994 г.

Я лічу такое дапушчэнне памылковым, грунтуючыся і на беларускім, і, шырэй, цэнтральнаеўрапейскім досведзе палітычнай трансфармацыі (якая не абавязкова вядзе да трыумфу дэмакратыі, як паказвае прыклад Беларусі).

Лукашэнку ў 1994 не давялося тараніць сістэму кансалідаванага аўтарытарызму.

Больш за тое, што Лукашэнка чыстасардэчна прызнаваўся, што хутчэй за ўсё не стаў бы прэзідэнтам цяпер, калі б яму давялося супрацьстаяць адладжанай дзяржаўнай машыне.

Незадоўга да першых беларускіх прэзідэнцкіх выбараў палітычнага прарыву, г.зн.

прыходу да ўлады ў нашым рэгіёне ўдавалася дасягнуць толькі тым рухам, якія былі ачалоленыя лідарамі, якія, нягледзячы на ні што, заставаліся ў сваіх краінах. Назаву хаця б Ландбергіса ў Літве ці Валэнсу ў Польшчы. Дзякуючы гэтаму ім удавалася чуйна рэагаваць на імклівыя змены сітуацыі і прымаць правільныя рашэнні ў правільны момант.

Рэжымы змяняюць лідары, якія знаходзяцца ўнутры краіны, а часта з'яўляюцца і часткай самой сістэмы.

Калі ж прасоўванне такіх  "віртуальных фаварытаў"  ініцыююць паліттэхнолагі, з'яўляецца дадатковае пасланне — ужо не не ўладзе, а старой апазіцыйнай гвардыі. Ужываючы сучасны маладзёжны слэнг, яго можна сфармуляваць так: "вы — адстойны шлак, і вам не месца на параходзе сучаснасці".  Гэта можа дэмаралізаваць (і дэмаралізуе) людзей, якія не першы год бяруць удзел у дэмакратычным руху.

Таксама трэба сказаць і пра каштоўнасці. У блогера Нексты пакуль яшчэ няма ні рэпутацыі, ні доўгай "крэдытнай гісторыі".

Скажу болей, ягоны "блакбастэр" пра Лукашэнку я не змог даглядзець да канца, бо там былі рэчы, якія я расцэньваю як непрыхаваную хлусню і паклёп.

Зрэшты, і рэпутацыя, і каштоўнасці патрэбныя тады, калі ты сапраўды хочаш тараніць сістэму. Калі ж гуляцца ў імітацыйную/віртуальную палітыку, гэта ўсё лішняе.

Мне здаецца, што гэта добра разумеюць у нас на самым версе, таму, насуперак апасенням Юрыя Зісера, масавых затрыманняў учора не было. Чаго там хвалявацца, калі перад табой — чарговы эпізод віртуальнай/імітацыйнай палітыкі.

Была кампанія 2015 г. бяззубая, будзе зубасценькая.

Але і тады, і цяпер ніякага эфэкту на вынік выбараў гэтага мець не будзе.

Асвоілі сацыяльныя сеткі? Асвойвайце і ютуб.

Працуйце з масамі on-line.

Развівайце тэлеграм-каналы.

Можа, некалі вам і нешта абломіцца.

Вам можа спадабацца