
* * * * *
Паважаныя чытачы!
З 5 па 9 лютага ў Менску пройдзе XХVII міжнародны кніжны кірмаш, на якім будзе прадстаўлены стэнд ад нашага выдавецтва..
Кірмаш пройдзе ў будынку Нацыянальнага выстаўнага цэнтру (г. Менск, пр-т Пераможцаў, 14).
У мэтах папулярызацыі чытаньня, нацыянальнага кнігадрукаваньня таксама адбудуцца сустрэчы ў кнігарнях, бібліятэках, музэях.
Падрабязная праграма тут.
Націсьніце на выяву, каб павялічыць
На выставе можна будзе пазнаёміцца з выданьнямі ARCHE, задаць пытаньні й даведацца пляны выдавецтва.
У экспазыцыі будзе выстаўлена больш за 60 нашых публікацыяў. Некаторыя зь іх можна будзе пабачыць і купіць толькі на выставе.
На кірмашы вы зможаце набыць як навінкі выдавецтва "ARCHE", так і рэдкія кнігі ды часопісы, што засталіся ў колькасьці лічаных паасобнікаў!
Таксама на нашым стэндзе будзе мажлівасьць набыць выпускі часопісу "Наша гісторыя", дзіцячых часопісаў "ДУДУ" і "Асцярожна, дзеці!".
.jpg)
Кніжны кірмаш працуе:
► 5-8 лютага (серада-субота): ад 10:00 да 19:00
► 9 лютага (нядзеля): ад 10:00 да 17:00
Задаць нам пытаньні можна па тэлефоне (29) 550-79-69 або на старонках у сацыяльных сетках:
Уваход вольны!
Да сустрэчы!
