Шаноўныя сябры!
У 2013-2015 гадох, пасьля паўнавартага аднаўленьня свае дзейнасьці, нашаму рэдакцыйнаму калектыву ўдалося перавыдаць каштоўныя выданьні, наклады каторых былі часткова страчаныя ў выніку непамыснага зьбегу абставінаў. Гэтыя перавыданьні чакаў шчасьлівейшы лёс: іхнаму распаўсюду ніхто не перашкаджаў, і гэтыя наклады практычна цалком разышліся.
Некаторыя зь іх засталіся ў колькасьці лічаных паасобнікаў. Таксама ў час нядаўняга пераўліку на складзе знайшлі паасобнікі выданьняў, наклады каторых раней уважаліся распраданымі.
Гэта кнігі па гісторыі Беларусі, грунтоўныя штудыі беларускае мовы, нарысы беларускае найноўшае палітыкі, а таксама рэдкія нумары часопісу "ARCHE".
Цяперашні распродаж — гэта адна з апошніх, а можа нават апошняя мажлівасьць набыць важныя для беларускае культуры публікацыі.
Станьма шчасьлівымі ўладальнікамі рэдкіх паасобнікаў!