1 верасьня 2020 а 10:05
Пасля выбараў 9 жніўня 2020 г. Аляксандр ЛУкашэнка страціў рэшткі легітымнасці і не можа лічыцца законна выбраным прэзідэнтам. Аргументуе Міхась Пліска.
31 жніўня 2020 а 19:06
Нядаўнія пратэсты настаўнікаў супраць забароны на прафесію паводле ідэалагічнага крытэрыя маюць сваю перадгісторыю. Піша Аляксандр Кур'яновіч.
26 жніўня 2020 а 12:15
Аляксандр Лукашэнка ў верасні 1991 г. на сесіі Вярхоўнага Савета 12 склікання выступіў супраць бел-чырвона-белага сцягу ў якасці дзяржаўнага. Але пераважная большасць дэпутатаў яго не падтрымалі, надаўшы бел-чырвона-беламу сцягу статус дзяржаўнага сімвала. Піша Аляксандр Кур'яновіч.
18 жніўня 2020 а 14:57
Пра памылкі ўлады і поспехі апазіцыі, якія, аднак, наўрад ці выведуць Беларусь з палітычнага тупіка, разважае гісторык Васіль Герасімчык.
18 жніўня 2020 а 12:41
Аглядальнік Газэты "ARCHE" Аляксандр Кур'яновіч наведаў мітынг у падтрымку Лукашэнкі і падзяліўся сваімі ўражаннямі.
3 жніўня 2020 а 20:41
Беларуская адаптацыя славутай песні польскага барда Яцка Качмарскага „Mury” поўніцца сэнсамі, якія польскі выканаўца ў яе не закладваў. Піша Стась Раманчук.
30 ліпеня 2020 а 13:54
Падчас вострага эканамічнага крызісу, у другой палове 1998 г., улады стварылі неканстытыцыйны орган, кіраўнік якога меў паўнамоцтвы, большыя, чым у тагачаснага прэм'ера. Аляксандр Кур'яновіч – аб тым, як гэта было, а таксама аб тым, ці можа гэта паўтарыцца ў сённяшніх варунках.
27 ліпеня 2020 а 16:49
Нейкі час не было ясна, як "новая апазіцыя" на чале са Святланай Ціханоўскай ставіцца да нацыянальнага пытання ў Беларусі. Алесь Пашкевіч – аб тым, чаму, на яго думку, радыкалізм тут недарэчны.
22 ліпеня 2020 а 15:16
У сувязі з разьвіцьцём інтэрнэт-праекту Газэта "ARCHE" шукае на сталую працу рэдактара/журналіста (праца на сайце). Прадугледжваецца праца ў рэдакцыйным памяшканьні. У абгрунтаваных выпадках магчыма дыстанцыйная занятасьць.
14 ліпеня 2020 а 21:49
Сённяшняя рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты Цэнтравыбаркамам зняла адну з галоўных інтрыг сёлетніх выбараў: чые прозвішчы апынуцца ў выбарчым бюлетэні. Тым не менш, адкрытым застаецца пытанне, як адрэагуюць на гэты эпізод выбарчага спектакля штабы тых "прэтэндэнтаў у кандыдаты", якія сёння не здолелі дабіцца рэгістрацыі.
DRM - гэта адмысловая сістэма абароны файлаў ад незаконнага капіяваньня. Больш падрабязна