Пратэсты ў Беларусі пад бел-чырвона-белымі сцягамі не спыняюцца амаль два месяцы, і для ўладаў задачай нумар адзін стала іх апаганьванне. Бел-чырвона-белы сцяг каторы раз абвяшчаецца сімвалам, пад якім у часы акупацыі нібыта знішчалася мірнае насельніцтва, дарослыя і дзеці.