Навіна ад міністэрства інфармацыі, што да канца 2020 года на тэлебачанні павінна быць не менш за 30% беларускага кантэнту, аказваецца не навіна, а паўтарэнне заявы, якую год назад зрабіла тагачасная кіраўніца адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава. Васіль Герасімчык – аб тым, дзе канчаецца інфармацыя і пачынаецца маніпуляцыя.