За апошнія месяцы у палітычным жыцці Расеі адбылося шмат гучных падзей. Спачатку ў ліпені да выбараў у Маскоўскую гарадскую думу не дапусцілі незалежных кандыдатаў. Таму людзі выйшлі на масавы пратэст, які скончыўся брутальнымі затрыманнямі. Затым, 27 ліпеня, прайшла акцыя ў падтрымку зняволеных. Тады і пачалася справа, пра якую пойдзе гаворка.