Цэлыя народы, якія гадамі і дзесяцігоддзямі жывуць пры рэжымах, дзе правы і свабоды абмежаваныя, праз пэўны час здабываюць волю. А потым не ведаюць, што з гэтым рабіць. Таму і такія частыя ў свеце рэцыдывы аўтарытарызму, калі вызваленчыя рэвалюцыі, за якімі сочыць і якім шчыра спачувае ўвесь дэмакратычны свет, завяршаюцца ўрэшце прыходам новай «моцнай рукі».