Колькасць карыстальнікаў мэсэнджэра Telegram расце з года ў год. Telegram стаўся не проста прыладай для перадачы паведамленняў, але і медыйнай платформай, дзе, як грыбы пасля дажджу, пачалі расці інфармацыйныя, адукацыйныя і забаўляльныя каналы. Якія Telegram-каналы, прысвечаныя беларускай культуры, здабылі папулярнасць, высвятляе Цімох Акудовіч.