Абрам Рыбікаў, амерыканскі міністр і сенатар, нарадзіўся ў сям'і выхадцаў з Беларусі, і праз усё жыццё пранёс замілаванне да малой бацькаўшчыны. Больш за тое, задоўга да краху СССР яму пашчасціла адведаць горад Слонім, адкуль яго бацькі выбраліся за акіян і дзе былі пахаваныя яго сваякі. Новы аўтар Газеты ARCHE Цімох Акудовіч – пра памяць, якая непадуладная дзяржаўным межам.