Зянон Пазьняк – яркі лідар нацыянал-дэмакратычнага руху ў Беларусі канца 80 – пачатку 90-х – насуперак уласным амбіцыям і меркаванням найбліжэйшых паплечнікаў даўно перастаў быць беларускім палітыкам, г.зн. асобай, здольнай ставіць і эфектыўна дасягаць пастаўленыя палітычныя мэты ў краіне. Аглядальнік газеты ARCHE Валер Булгакаў – аб тым, чаму так сталася.